Prosopography of the Later Roman Empire (агульнапрынятае скарачэнне — PLRE), «Прасапаграфія Позняй Рымскай імперыі» — трохтамовае выданне, у якім утрымліваюцца звесткі пра асоб, якія жылі ці якабы жылі ў Рымскім свеце з 260 па 641 год н.э.
У прадмове выдаўцы паведамляюць, што яны ўключылі ў зборнік усіх сенатараў, вершнікаў, комітаў і трымальнікаў пасад аж да правінцыйных губернатараў і трыбунаў, прэфектаў і прэпазітаў ваенных злучэнняў, таксама чыноўнікаў палацавых «міністраў» і прэфектаў прэторыя, прэфектаў горада Рыма і ваенных магістраў, саветнікаў магістратаў, юрыстаў, дактароў, рытараў, граматыкаў і паэтаў. Таксама ўключаны і філосафы (хоць не згадваюцца ў прадмове). Выключаны простыя салдаты, малодшыя афіцэры і дэкурыёны, а таксама хрысціяне (напрыклад, якія-небудзь вядомыя хрысціяне, якія не займалі значных пасад або не былі рытарамі ці філосафамі). У сувязі з некаторай размытасцю часавых, геаграфічных і сацыяльных крытэрыяў уключэння ці неўключэння персон у PLRE выданне падвяргалася пэўнай крытыцы[1]. Артыкулы заснаваны на выкарыстанні розных крыніц: гістарычных, літаратурных, агіяграфічных, дакументальных (напрыклад, папірусы), надпісаў. Імёны асоб, вядомых толькі з позніх ці сумніўных крыніц (напрыклад, Вортыгерн), а таксама тыя, чыё імя захавалася толькі часткова ў надпісе ці ў дакуменце, пазначаны адмысловымі значкамі.
Выданне было апублікавана Cambridge University Press па ініцыятыве і пад агульнай рэдакцыяй А. Х. М. Джонса.
У 1972—1974 гадах Ц. Барнс удакладніў PLRE, дадаўшы інфармацыю пра некалькі дзясяткаў чалавек.
© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search